Галоўныя навіны
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


"Вясна" заклікае Томаса Хамарберга наведаць Беларусь

12.06.2008. Тэгі: палітыка, правы чалавека.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў ліст Камісару па правам чалавека Савета Еўропы Томасу Хамарбергу з прозьбай зьвярнуцца да беларускіх уладаў з тым, каб атрымаць магчымаць наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам, улічваючы той факт, што ўрад краіны ў апошні час заяўляе аб сваёй зацікаўленасьці ў аднаўленьні статуса Беларусі ў Савеце Еўропы.

"Нажаль, Рэспубліка Беларусь не зьяўляецца сябрам Савету Еўропы і статус сьпецыяльна запрошанага быў замарожаны з-за праведзенага ў лістападзе 1996 году ўладамі Беларусі рэферэндуму аб зьменах Канстытуцыі краіны, - адзначаецца ў лісьце. – Мы разумеем, што Ваш мандат абмежаваны толькі краінымі Савету Еўропы. Тым ня менш, як нам падаецца, Ваш візіт у Рэспубліку Беларусь меў бы вялікае значэньне для двухбаковага разьвіцьця адносінаў, а таксама падтрымаў бы грамадзянскую супольнасьць ў краіне і дазволіў атрымаць рэальную карціну па пытаньнях правоў чалавека ў выніку сустрэчаў як з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў Беларусі, так і з прадстаўнікамі няўрадавых праваабарончых арганізацыяў”.

На гэтую тэму разважае юрыст і праваабронца Валянцін Стэфановіч:

“У студзені гэтага году падчас візіту беларускай дэлегацыі, якая прымала ўдзел у працы Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбурзе, прадстаўнік ПЦ “Вясна” сустракаўся з супрацоўнікам офісу Камісара па правах чалавека. Менавіта тады і ўзьнікла ідэя наведваньня Беларусі Камісарам па правах чалавека, і прадстаўнік офісу запэўніў, што такі візіт магчымы.

Нам здаецца, што прыезд такога высокага чыноўніка ў галіне правоў чалавека быў бы вельмі карысны, калі б ён атрымаў пэўнае ўяўленьне аб стане правоў чалавека ў краіне, бо вельмі шмат нашыя ўлады гавораць аб зацікаўленасьці стасункаў з Саветам Еўропы, аб аднаўленьні статусу спецыяльна запрошанага Беларусі і нават аб сяброўстве ў Савеце Еўропы, але сяброўства ў Савеце Еўропы разумее пад сабой яшчэ і выкананьне пэўных абавязацельстваў, якія краіна павінна выконваць. Таму візіт Камісара па правах чалавека Савета Еўропы меў бы вялікае значэньне, улічваючы тое, што спадар Томас Хамарберг перад гэтым зьяўляўся Генеральным сакратаром такой уплывовай правабарончай арганізацыі як "Аmnesty International". Безумоўна, ён мае вялікі досьвед і змог бы ў тым ліку наведаць беларускіх палітвязьняў. Тут яшчэ можна дадаць, што ў апошні час адбываюцца пэўныя сустрэчы – нядаўна быў візіт прадстаўніка Венецыянскай камісіі ў Беларусь, нават адбыўся сумесны семінар з Канстытуцыйным судом Рэспублікі Беларусь на тэму рэалізацыі грамадзянскіх правоў, доступу да правасудзьдзя і т.п.”

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования