Падарунак Менгарсуда: Вячаславу Сіўчыку паменшылі тэрмін утрыманьня пад вартай на 2 гадзіны
13.06.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, скаргі.
Сёньня ў Менгарсудзе разгледжана касацыйная скарга на пастанову суда Менскага раёна і горада Заслаўя аб адміністрацыйным правапарушэньні Вячаслава Сіўчыка.
Нагадаем, актывіст Вячаслаў Сіўчыкаў быў затрыманы 3 чэрвеня падчас ўрачыстых мерапрыемстваў у Курапатах, прысьвечаных 20-м ўгодкам адкрыцьця праўды пра Курапаты, і асуджаны судом на 10 сутак арышту за «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве» па частцы 3 арт. 23.34 КаАп РБ (пправапарушэньне здзейсненае паўторна).
Як стала вядома праваабаронцам, пад час разгляду скаргі ранейшы прысуд пакінулі без зменаў, аднак тэрмін зняволеньня пералічылі згодна з дакладным часам затрыманьня. Таму тэрмін арышту Вячаслава Сіўчыкава скончыцца сёньня не ў 20-45, як паведамляюць незалежныя СМІ, а ў 18-45.
Навіны па тэме
09.01.2009 Беларусь ігнаруе рашэньні ААН
08.01.2009 Забарону “Марша “дробных хуліганаў” суд прызнаў правамернай
08.01.2009 Ураду Беларусі прыдзецца адказаць, за што сядзеў дэмакрат
31.12.2008 Суд на Новы год
29.12.2008 10 мільёнаў рублёў за пасквілі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








