Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Пастка для беларускіх журналістаў

13.06.2008. Тэгі: заканадаўства, СМІ, свабода слова.
Крыніца: Праваабарончы альянс.

У Беларускую асацыяцыю журналістаў трапіў прект новага Закону аб СМІ, які, паводле экспэртаў, можа істотна пагоршыць умовы працы і нават існаваньня незалежных мас-мэдыяў у нашай краіне. Гэты закон ужо на цяперашняй сэсіі мае прыняць Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна падчас учорашняй адмысловай прэсавай канфэрэнцыі, ладжанай з гэтае нагоды, адразу адзначыла, што гэты законапраект ня быў афіцыйна прадастаўлены Беларускай асацыяцыі журналістаў, а патрапіў у рукі экспэртаў гэтае арганізацыі прыватным чынам: “Законапраект распрацоўваўся ў закрытым рэжыме”. Кіраўніцтва БАЖ, паводле словаў Жанны Літвіной, напярэдадні зьвярнулася да кіраўніка сталай камісіі ніжняй палаты парлямента, якія ў тым ліку і займаецца пытаньнямі СМІ, Кулакоўскага з запытам аб тэрміновым афіцыйным прадастаўленьні тэксту законапраекту для незалежнай экспэртызы.

Намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец падксрэсьліў, што ў законапраекце ёсьць і некаторыя станоўчыя моманты, напрыклад, тое, што інтэрнэт-варыянты зарэгістраваных у Міністэрстве інфармацыі Беларусі друкаваных СМІ не падлягаюць асобнай рэгістрацыі. Апроч таго, “у законапраекце адсутнічае ўзгадненьне разьмяшчэньня СМІ зь мясцовымі ўладамі для рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі. Раней гэтую прыступку не маглі прайсьці большасьць патэнцыйных заснавальнікаў СМІ. Прычым абскардзіць дзеяньні мясцовых уладаў у судовым парадку таксама было немагчыма. Але дадам, што няма гарантыяў, што яно ня зьявіцца падчас абмеркаваньня законапраекта ў парлямэнце”.

Паводле Андрэя Бастунца, адмоўнага ў законапраекце значна больш, чым станоўчага. “Прадпрымальнікі зараз ня змогуць выступаць у якасьці рэдакцыяў сродкаў масавай інфармацыі, такое права нададзена толькі юрыдычным асобам; уводзіцца абмежаваньне на замежны капітал у статутных фондах рэдакцыяў СМІ трыццацьцю адсоткамі; распаўсюд прадукцыі замежных СМІ патрабуе атрыманьня дазволу, Мінінфарм распрацоўвае адзіную форму журналісцкага пасьведчаньня”, - пералічыў далёка ня поўны сьпіс “навацыяў” юрыст.

Ёсьць яшчэ цэлы шэраг новаўвядзеньняў, якія істотна ўскладняюць працу журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі. Напрыклад, з шасьці месяцаў да году павялічаны пэрыяд, цягам якога СМІ абавязаныя захоўваць арыгіналы распаўсюджаных матэр’ялаў. Забараняецца скажэньне агульнапрынятых нормаў мовы, ажыцьцяўленьне прафэсійнае дзейнасьці журналістаў замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі. Таксама ўводзіцца палажэньне аб адказнасьці СМІ за распаўсюд недаставернай інфармацыі, якая можа нанесьці ўрон дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам і гэтак далей.

Законапраект дае вызначэньне СМІ як “формы пэрыядычнага распаўсюду масавай інфармацыі з выкарыстаньнем друку, тэлерадыёвяшчаньня, глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт”. Правам вызначэньня парадку распаўсюду СМІ праз інтэрнэт надзяляецца Савет Міністраў. Як адзначыў юрыст Цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ Юры Тапарашаў, “гэта абсалютна ненармальная зьява, калі вельмі востры бок інфармацыйнае дзейнасьці будзе рэгуляваць кабінэт міністраў, то бок чыноўнік, без усялякага ўмяшальніцтва заканадаўцаў”.

Жанна Літвіна падкрэсьліла, што “пытаньне, зьвязанае зь бясьпекай-небясьпекай сёньняшняй улады, - гэта абарачэньне інфармацыі ў інтэрнэце”.

“Для мяне жаданьне кантраляваць інтэрнэт – яшчэ адное пацьверджаньне, што палітыка ўлады ў дачыненьні да сродкаў масавай інфармацыі, асабліва незалежных, застаецца вельмі жорсткай, - адзначыла старшыня БАЖ. – Гэтая палітыка пасьлядоўная, асэнсаваная, і менавіта ў гэтай сытуацыі, у гэтыя дні нам неверагодна патрэбная прафэсійная кансалідацыя”.

Па словах Жанны Літвіной, да распрацоўкі законапраекту не былі прыцягнутыя ні айчынныя, ні замежныя незалежныя спэцыялісты.

“Прадстаўнікі нашай улады неаднойчы агучвалі сваю гатоўнасьць накіраваць законапраекты, якія тычацца сродкаў масавай інфармацыі, на экспэртызу эўрапейскім экспэртам, - нагадала старшыня БАЖ. - Калі афіцыйны Менск сёненя сапраўды думае пра дыялёг, пра наладжваньне адносінаў, стасункаў з эўрапейскімі краінамі, з эўрапейскімі інстытутамі, то трэба, каб гэтыя абяцанкі таксама былі выкананыя”.

Пры канцы Жанна Літвіна заявіла: “Мы зьвернемся да кожнага дэпутата ніжняй палаты Нацыянальнага сходу, каб яны паспрыялі таму, каб законапраект быў надрукаваны ў рэспубліканскіх дзяржаўных газэтах. Другое: мы патрабуем шырокай дыскусіі і шырокага абмеркаваньня тых нормаў, якія ўжо сёньня ёсьць у законапраекце. Мы нагадаем дэпутатм пра тую адказнасьць крокаў, якія яны зробяць падчас галасаваньня за гэты законапраект”.
Кіраўніцтва БАЖ накіравала ў адпаведную камісію Палаты прадстаўнікоў запыт наконт магчымага ўдзелу ці прысутнасьці экспэртаў аб’яднаньня пры абмеркаваньні законапректа дэпутатамі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования