Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Суд адмовіў журналістам у праве бараніць свае правы

16.06.2008. Тэгі: суды, забарона, журналісты.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Рэдакцыя газеты «Народная Воля» і намесніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш днямі атрымалі з суда Маскоўскага раёна афіцыйныя адказы на свае скаргі, накіраваныя тыдзень таму. Суддзя Гусакова В.А. адмовіла журналістцы ў праве прыцягнуць да судовай адказнасці Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу за адмову акрэдытаваць яе ў ПП НС. Рэдакцыя выдання, якая хацела з той самай нагоды прыцягнуць да адказнасці Службу бяспекі прэзідэнта, атрымала гэткую ж адмову - на той падставе, што як у журналісткі, так і ў рэдакцыі нібыта адсутнічае права на зварот у суд.

 

Як паведаміла Марына Коктыш прэс-службе БАЖ, спадзяванняў на тое, што ёй удасца засудзіць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, не было ад самага пачатку. Але яе вельмі ўразілі тлумачэнні суддзі: «У адказе за подпісам суддзі Гусаковай, якія я атрымала 14 чэрвеня, гаворыцца, што «суд вырашыў адмовіць ва ўзбуджэнні справы «Коктыш супраць Палаты прадстаўнікоў». Здзіўляе іншае — адмовілі на той падставе, што ў мяне «адсутнічае права на зварот у суд»!

 

Літаральна такі ж адказ атрымаў 16 чэрвеня галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч. Сп. Сярэдзіч патрабаваў, каб суд прымусіў Службу бяспекі прэзідэнта даць адказ на яго ліст амаль трохмесячнай даўніны, у якім рэдактар патрабаваў тлумачэнняў: чаму прэзідэнцкая ахова забараніла Марыне Коктыш прысутнічаць на паседжаннях Палаты прадстаўнікоў? З адказу вынікае, што і на гэты зварот у суд у іх «адсутнічае права».

Між тым, як патлумачыў намеснік кіраўніка БАЖ, юрыст Цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ Андрэй Бастунец, права на абарону сваіх правоў праз суд замацавана ў Канстытуцыі Беларусі. І права гэта маюць як юрыдычныя, так і прыватныя асобы. «Таму нельга казаць, што яны „не маюць такога права“. Гэта не больш, чым нежаданне суда брацца за разгляд гэтай справы. Як і раней — нежаданне судоў разглядаць звароты рэдакцый, якіх выкінулі з падпіскі. У такой сітуацыі рэдакцыі і журналістцы неабходна звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі».

Менавіта гэта, па інфармацыі ГА «БАЖ», і збіраюцца зрабіць «Народная воля» і намесніца рэдактара Марына Коктыш, якія найбліжэйшымі днямі звернуцца ў Мінскі гарадскі суд.

«Мы лічым, што і Палата прадстаўнікоў, і Служба бяспекі парушаюць беларускае заканадаўства — у прыватнасці, Закон „Аб друку і іншым сродках масавай інфармацыі“, — зазначыла спн. Коктыш. — Мы лічым, што суд павінен прымусіць чыноўнікаў выконваць закон, што законы напісаныя не толькі для простых людзей. Чыноўнікаў таксама трэба вучыць іх выконваць. Але суд так не лічыць. Мы не патрабавалі нічога невыканальнага - толькі адказаць на наш ліст!»

Нагадаем, што першапачаткова падставай для судовага зыску стала адмова акрэдытаваць Марыну Коктыш у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Яшчэ ўвосень журналістка звярнулася ва ўстаноўленым парадку з просьбай аб акрэдытацыі пры ППНС. Нягледзячы на тое, што Марына Коктыш была акрэдытаваная там на працягу некалькіх апошніх гадоў, ёй без тлумачэння прычын гэтым разам у акрэдытацыі адмовілі. У адказ рэдакцыя накіравала зварот да старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзіма Папова. Адказаў журналістам не спікер, а старшыня Камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юрый Кулакоўскі. У вуснай форме ён патлумачыў, што журналістцы забаронены допуск у Дом ураду.

 

Рэдакцыя і Марына Коктыш накіравалі яшчэ адну скаргу, на якую ім ізноў адказаў сп. Кулакоўскі — гэтым разам ужо ў пісьмовай форме. Паводле ліста, рашэнне аб адмове ў допуску прыняла Служба бяспекі прэзідэнта.
Як паведаміла прэс-службе БАЖ Марына Коктыш, рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч накіраваў афіцыйны зварот на імя кіраўніка Службы аховы прэзідэнта Андрэя Уцюрына з патрабаваннямі тлумачэнняў. З таго часу мінула больш за 2 месяцы, але ніякага адказу на свой ліст рэдакцыя не атрымала.

Параіўшыся з юрыстамі ГА «БАЖ», «Народная воля» і журналістка Марына Коктыш вырашылі абараняць свае прафесійныя правы праз суд і накіравалі скаргі ў Палату прадстаўнікоў і Службу бяспекі прэзідэнта.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования