Старшыню Рады моладзі БНФ Алеся Каліту хочуць справадзіць у войска
16.06.2008.
Тэгі: моладзевы актывіст, войска.
Старшыню Рады моладзі БНФ Алеся Каліту хочуць справадзіць у войска
Выклікаць у ваенкаматы пачалі нават тых, каму раней дактары паставілі дыягназ “да службы ў войску нягодны”. Сярод іх – старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта. Тры месяцы таму на мэдыцынскай камісіі ў райваенкамаце ў яго знайшлі анэўрызму сэрца. Аднак у панядзелак Каліту зноў выклікалі ў ваенкамат і накіравалі на чарговае, цяпер ужо на абласное абсьледаваньне.
- Пасьля таго, як абласныя дактары сказалі, што для іх дастаткова дадзеных пра тое, што я маю анэўрызму, на іх пачалі ціснуць вайсковыя чыноўнікі. І яны былі вымушаныя даць накіраваньне ў абласную больніцу.
Адной нагой на ганку казармы стаіць і сябра моладзі БНФ Франак Вячорка. Тэлефонны званок журналіста Рацыі засьпеў маладзёна ў шпіталі, дзе ён праходзіць абсьледаваньне па накіраваньні вайсковай мэдыцынскай камісіі. Франак упэўнены, што ўлады яшчэ доўгі час будуць выкарыстоўваць новы мэханізм ізаляцыі палітычна актыўнай моладзі ў вайсковых частках.
- Нашае выйсьце – у моцных добрых акцыях салідарнасьці, а таксама ў змаганьні за справядлівасьць. Трэба дабівацца выкананьня сваіх правоў.
Паводле Радыё Рацыя
Навіны па тэме
14.08.2008 Human Rights Watch: абодва бакі забівалі мірных жыхароў
12.08.2008 Віталя Каратыша адпусьцілі з войска для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата
08.08.2008 Паўла Кур’яновіча арыштавалі на 15 сутак
30.07.2008 Маладафронтаўца судзяць за няяўку у ваенкамат
29.07.2008 Загад “не выпускаць!”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









