Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі зьвярнулася да старшыні Вярхоўнага суду

17.06.2008. Тэгі: звароты, Вярхоўны суд, войска.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Маці былога гомельскага студэнта-выдатніка, а цяпер салдата тэрміновай службы Зьмітра Жалезьнічэнкі ад імя сына накіравала заяву старшыню Вярхоўнага суду Беларусі. Ала Жалезьнічэнка просіць праверыць законнасьць судовых пастановаў раённага і абласнога судоў, які прызналі абгрунтаваным другое адлічэньне Зьмітра з трэцяга курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, як сказана, за парушэньне правілаў унутранага працоўнага распарадку.

У заяве спадарыня Жалезьнічэнка пералічае шэсьць пунктаў заканадаўчых актаў і інструкцыяў Міністэрства адукацыі, якія парушыла адміністрацыя ўнівэрсытэту пры другім адлічэньні выдатніка. У прыватнасьці, загад рэктар Рагачоў падпісаў у той дзень, калі Зьміцер быў на бальнічным лісьце з прычыны падвышанага ціску.

Галоўная прэтэнзія ўнівэрсытэту – Жалезьнічэнка ўчыніў правапарушэньне, якое робіць замах на грамадзкі парадак.

8-суткавы арышт нібыта за хуліганства і штраф за непадпарадкаваньне ахоўнікам Зьмітру вынесьлі ў верасьні мінулага году пасьля першага адлічэньня выдатніка. Жалезьнічэнка тады фактычна ня быў студэнтам.

На падставе гэтых ды іншых фактаў маці былога студэнта-выдатніка й просіць старшыню Вярхоўнага суду прынесьці пратэст у парадку нагляду на ранейшыя судовыя пастановы аб законнасьці другога адлічэньня з унівэрсытэту сына Зьмітра.

Як толькі Жалезьнічэнку адлічылі з унівэрсытэту, яго тэрмінова прызвалі служыць у транспартныя войскі ў Жлобін.

“Жыцьцё тут даволі вясёлае, калі зьвяртаць увагу й глядзець на ўсё цьвярозымі вачыма, – расказвае Жалезьнічэнка. – Першыя дні дык наагул хадзіў і з раніцы да вечара сьмяяўся. Цяпер, натуральна, паспакайнеў, прызвычаіўся шмат да чаго”.

Праз тое, што Зьміцер Жалезьнічэнка не прыняў прысягі, камандзір роты яго пэрыядычна запалохвае:

“Раз на месяц стабільна пагражае крымінальнай справай за розныя дробныя ўчынкі. За парушэньне, напрыклад, формы адзеньня, пляму на ўніформе і г.д. Прыняць прысягу просяць рэдка. Раней часьцей прасілі, крымінальнай справай пагражалі. Я ведаю, што гэта быў блеф. Таму я трымаўся сваёй пазыцыі. Я не прыняў прысягі не таму, што я супраць Беларусі, супраць сваёй краіны, не хачу служыць свайму народу, а з-за таго, што робіцца беззаконьне”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования