Абнародаваны спіс кандыдатаў у акруговыя камісіі
18.06.2008.
Тэгі: выбары-2008.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Спіс кандыдатаў у акруговыя камісіі на выбарах 2008 года, падрыхтаваны ў межах ініцыяванай Рухам “За Свабоду” кампаніі “За Свабодныя выбары”, налічвае 110 прозвішчаў.
– Падрыхтоўка спісу і яго публікацыя арганізаваныя ў межах кампаніі “За Свабодныя выбары”. У спіс трапілі дасведчаныя ў грамадска-палітычнай дзейнасці людзі. Сярод іх былыя кіраўнікі дзяржавы, дэпутаты і кандыдаты ў дэпутаты розных узроўняў, былыя старшыні і члены выбарчых камісій і назіральнікі. Спіс, яго прыманне ўладай будзе крытэрам ацэнкі маючых адбыцца выбараў. Мы ўсе ўбачым, колькі чалавек з гэтага спісу будзе ўлучана ў склад акруговых камісій, і ўсё будзе зразумела, – тлумачыць абнародаванне спісу намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка.
Арганізатары кампаніі выкарыстоўваюць рэалістычны падыход. Яны прэтэндуюць толькі на адно месца для прадстаўніка дэмакратычных сілаў у кожнай акруговай камісіі (звычайна яна складаецца з 9-13 чалавек).
Віктар Карнеенка падкрэслівае, што людзі будуць вылучацца ў строгай адпаведнасці з Законам, альбо ад партый, альбо ад грамадзянаў шляхам збору подпісаў.
Спіс можна паглядзець тут.
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








