Галоўныя навіны
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце
03.07.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, чэрвень 2008 году


Крытыка ўладаў будзе прыраўнана да «экстрэмісцкай дзейнасці»

18.06.2008. Тэгі: заканадаўства, палітыка, выбары.
Крыніца: БелаПАН.

17 чэрвеня "палата прадстаўнікоў" прыняла ў другім чытанні змены і дадаткі ў законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях процідзеяння экстрэмізму. Змены сур'ёзна звузяць магчымасці палітычных партый у перыяд правядзення выбарчых кампаніяў, упэўненыя апазыцыйныя палітыкі.

Законы "Аб грамадскіх аб'яднаннях" і "Аб палітычных партыях" дапаўняюцца палажэннямі, забараняючымі стварэнне і дзейнасць аб'яднанняў і партыяў, якія ставяць за мэту любую экстрэмісцкую дзейнасць.

Змены ў заканадаўства па процідзеянні экстрэмізму сур'ёзна звузяць магчымасці палітычных партый у перыяд правядзення выбарчых кампаніяў. Такое меркаванне выказалі ў інтэрв'ю БелаПАН апазіцыйныя палітыкі, каментуючы прыняцце парламентам новаўвядзенняў у заканадаўства.

Законапраект сярод іншага ўводзіць норму, паводле якой агітацыйныя перадвыбарныя матэрыялы, выступы на сходах, мітынгах, а таксама выступы ў СМІ не павінны ўтрымліваць заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, захопу дзяржаўнай улады, тэрарыстычнай ці іншай экстрэмісцкай дзейнасці, абразаў і паклёпу адносна службовых асобаў.

"Новаўвядзенні ў законы значаць толькі тое, што будзе ўзмоцнены ціск на апанентаў улады, - упэўнены лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. - Я не выключаю, што гэты закон будзе выкарыстаны, каб зняць непажаданых кандыдатаў у дэпутаты на выбарах, якія маюцца быць ў "палату прадстаўнікоў" у гэтую восень, альбо на прэзідэнцкіх выбарах 2011 года".

Старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін лічыць, што прынятыя папраўкі "скіраваны не на змаганне з экстрэмізмам, а на тое, каб звузіць поле дзейнасці легальных палітычных партыяў".

"Пытанне ў тым, што цяпер суддзі, пракуроры і іншыя службовыя асобы будуць укладаць у паняцце "экстрэмісцкая дзейнасць". Вельмі трывожна, што ў гэтым законапраекце закладаюцца такія паняцці, як "захоп улады" і недапушчэнне "абраз і паклёпу адносна службовых асобаў". Любая крытыка ўлады можа падпадаць пад адказнасць. А што да "захопу ўлады", дык любая палітычная партыя для таго і ствараецца, каб прыйсці да ўлады законнымі метадамі", - падкрэсліў С.Калякін.

Першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч лічыць, што "улада будзе спрабаваць любымі сродкамі абмежаваць сваіх апанентаў нават у выказваннях". "Такія азначэнні ў законе, як "любыя" і "іншыя", даюць магчымасць павярнуць закон так, як загадаюць беларускія ўлады. Мы мусім чакаць чарговых рэпрэсіяў", - лічыць палітык.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования