Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


20 гадоў назад адбылося першае шэсьце ў Курапаты

19.06.2008. Тэгі: гісторыя, мітынг, Курапаты.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Сёньня спаўняецца 20 гадоў першаму масаваму шэсьцю людзей і мітынгу ў Курапатах. Гэта адбылося неўзабаве пасьля публікацыі ў газэце “Літаратура і мастацтва” артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва “Курапаты. Дарога сьмерці”.  Мітынг і шэсьце былі арганізаваныя актывістамі моладзевай, як тады называлі, нефармальнай суполкі “Талака”. Згадвае яе лідэр Сяржук Вітушка:

“Падавалі заяўку я і Віктар Івашкевіч, але мітынг быў забаронены. Нас выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру і папярэджвалі, што мы парушаем закон. Мне ўрэзалася ў памяць такая фраза, што калі вы будзеце пры ўладзе, то мы будзем ахоўваць і вас, і вашыя законы. Міліцыя была на гэтым мітынгу, але ніякіх рэпрэсіяў не было, а мы заплацілі па 50 рублёў штрафу. Шэсьце было прызначанае каля трамвайнага кольца ў Зялёным Лузе, і адтуль ужо людзі пехатою ішлі ў курапацкі лес. Гэта быў доўгі, доўгі ланцужок людзей. Мы тады вельмі зьдзівіліся, як магло сабрацца так шмат людзей. Тысячы людзей прыйшлі”.

Тады людзі ўпершыню пабачылі на вуліцах Менску плякаты з партрэтамі Сталіна і надпісамі “Кат”, а падчас мітынгу пачулі пра генацыд беларускага народу з боку дзяржаўнай ўлады. Згадвае адзін зь лідэраў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі:

“Гэта быў выбух у грамадзтве. Гаварылі ўсе: дома, на сваіх працоўных месцах, у транспарце і гэтак далей. А ўлада была нагэтулькі не самастойная, што яна ня ведала, што рабіць. Што тычыцца 30 кастрычніка 1988 году, Дзядоў, то гэта зразумела і пасьля было пацьверджана дакумэнтальна, што быў загад Масквы: не дапусьціць, разагнаць, учыніць крывавую расправу, а пасьля сьпісаць, што называецца, на нацыяналістаў”.

Наколькі значнай гэтая падзея была на той час і які ўплыў мела на хаду сучаснай гісторыі Беларусі, гаворыць яшчэ адзін тагачасны талаковец, палітык Вінцук Вячорка:

“Публікацыя Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва была паваротным пунктам для ўсяе найноўшае гісторыі Беларусі. Што да нас, нацыянальна сьведамых людзей, якія стваралі беларускія нацыянальныя арганізацыі, а празь некалькі месяцаў пасьля тых падзеяў Беларускі народны фронт, то мы ў гэтым былі самым натуральным чынам. Але самае галоўнае, што да нас далучыліся тысячы абсалютна новых людзей, якія дагэтуль, магчыма, ціха не пагаджаліся з савецкай камуністычнай сыстэмай”.

З 1988 году жалобнае шэсьце ў Курапаты і мітынг памяці ахвяраў усіх палітрэпрэсаваных адбываецца штогод на Дзяды, 30 кастрычніка. Яшчэ ўрад БССР заявіў, што ва ўрочышчы будзе пастаўлены помнік бязьвінна закатаваным падчас сталінскіх рэпрэсіяў, але гэтага ня зроблена і па сёньня. Аднак за 20 гадоў Курапаты сталіся народным мэмарыялам, дзе ўстаноўленыя дзясяткі крыжоў.

Да 20-годзьдзя адкрыцьця праўды пра масавыя забойствы жыхароў Беларусі у Курапатах Радыё Свабода правяло фатаконкурс “Мае фота – мае Курапаты” і ўганаравала яго пераможцаў у Курапатах.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования