Кантроль за распаўсюдам перыядычных выданняў у Брэсце будзе ўзмоцнены
25.03.2005.
Пра гэта ішла гаворка падчас апошняга пасяджэння Брэсцкага аблвыканкама, на якім разглядалася пытанне "Аб сістэме інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва і мерах па ўпарадкаванню рознічнай сеткі па распаўсюду перыядычных выданняў на тэрыторыі горада", паведаміла прэс-служба БАЖ.Як паведаміла начальнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Зоя Ільюшонак, "не ўсе суб'екты гаспадарання, якія гандлююць перыядычнымі выданнямі, захоўваюць асартыментны пералік". У прыватнасці, гэта тычыцца рэалізацыі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. У выпадку ігнаравання гэтых патрабаванняў, гарвыканкаму будзе прапанавана пазбавіць індывідуальных прадпрымальнікаў, што займаюцца такой дзейнасцю, дазволу на продаж перыядычных выданняў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








