Будаўнічыя працы ў гістарычным Менску праводзяцца з парушэньнем заканадаўства
19.06.2008.
Тэгі: грамадства, гісторыя, пракуратура.
Крыніца: Пагоня.
Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры Антон Астаповiч звярнуўся ў Генеральную пракуратуру ў сувязi з правядзеннем незаконных, на яго думку, работ у гiстарычным цэнтры Мiнска.
- На падмурках комплексу будынкаў №№19-21 на плошчы Свабоды, унесеных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублiкi Беларусь, пачалiся працы па ўзвядзеннi фантана, падпорных сценак i iншых малых архiтэктурных форм паводле праекта, выкананага унiтарным прадпрыемствам "Мiнскпраект" i ўзгодненага з Мiнiстэрствам культуры, - рассказвае старшыня Таварыства Антон Астаповіч карэспандэнту Пагоні. – Працы распачаты i iх узгадненне Мiнкультам парушаюць шэраг нарматыўна-прававых актаў. Мы просiм Генпракуратуру даць прававую ацэнку парушэнням нарматыўна-прававой базы з боку заказчыка работ, падрадных арганiзацый, Мiнiстэрства культуры як узгадняючага органа i прыцягнуць вiнаватых да адказнасцi. Дарэчы, комплекс жылых двухпавярховых будынкаў XVIII стагоддзя на плошчы Свабоды з'яўляўся часткай адзiнага архiтэктурнага ансамбля гiстарычнага цэнтра сталiцы i прымыкаў да Гасцiннага двара. Згодна з нарматыўна-прававымi актамi прадугледжана ўзнаўленне гэтых будынкаў, якое замяняецца пабудовай фантана, падпорных сценак i iншых малых архiтэктурных форм.
Навіны па тэме
19.08.2008 “Дзень Волі”: беларуская прэм’ера 26 жніўня
16.08.2008 Падарунак старшыні Вярхоўнага суда
13.08.2008 Крычаў: міліцыя высьвятляе, ці п’е Няроўны
12.08.2008 У пракуратуру накіраваная справа на маладафронтаўца
08.08.2008 Эколягі просяць адмяніць веснавое паляваньне
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









