Прафсаюзнага актывіста затрымалі за распаўсюд газет
20.06.2008.
Тэгі: затрыманьні, прафсаюзы, СМІ.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
У Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Уладзіміра Таболу, які распаўсюджваў газэты “Гродзенская салідарнасць” і “Свабода” каля прахадной завода аўтамабільных агрэгатаў. Міліцыянтаў выклікалі супрацоўнікі аховы завода, якія спрабавалі перашкодзіць Уладзіміру Таболе. Актывіст патлумачыў ім, што яго дзеянні не парушаюць заканадаўства, а газета не ўтрымлівае матэрыялаў, накіраваных супраць дзяржавы.
Тым не менш супрацоўнікі праваахоўных органаў пад прымусам завезьлі актывіста ў пастарунак, дзе склалі пратакол аб канфіскацыі газет і спрабавалі ўзяць тлумачэньні, ад дачы якіх Уладзімір Табола адмовіўся, бо лічыць, што распаўсюд інфармацыі яму гарантаваны Канстытуцыяй, а заканадаўства ён не парушаў.
Бліжэйшым часам канфіскаваныя газеты пройдуць экспертызу ва ўпраўленні ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама, пасля чаго міліцыянты акрэсляць свае далейшыя дзеяньні ў адносінах да Уладзіміра Таболы. Як сьведчыць практыка, звычайна за распаўсюд незалежнай прэсы гродзенскіх дэмакратычных актывістаў штрафуюць ці караюць адміністрацыйным арыштам.
Навіны па тэме
02.10.2008 Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі “затрымаў” вылет самалёта на 20 хвілінаў
01.10.2008 На "Белвесьце" – масавы выхад з афіцыйнага прафсаюзу
01.10.2008 Незалежны прафсаюз судзіцца з райвыканкамам
30.09.2008 Мінск адмовіў журналістам у перадачы тэлеінтерв’ю з Мілінкевічам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











