Галоўныя навіны
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”


Суд і Пракуратура Баранавіч не жадаюць абараняць канстытуцыйныя правы грамадзян

23.06.2008. Тэгі: суды, скаргі, пракуратура, праваабаронцы, адмова.

У панядзелак суддзя Баранавічаў і Баранавічскага раёну Сельмановіч адмовіў мясцовым праваабаронцам Сяргею Гоўшу і Карнею Пятровічу ў задавальненьні скаргі на рашэньне пракуратуры аб абмове ў правядзеньні праверкі законнасьці падпісаньня “Обязательств по соблюдению ограничений, установленных законом Республики Беаларусь “О борьбе с коррупцией”. Гэтыя абавязацельствы аддзел адукацыі Баранавічскага гарвыканкама прымушае падпісваць настаўнікаў гарадскіх школ і выхавацеляў дзіцячых садкоў.

 

Як лічаць заяўнікі, падпісаньне такога дакументу ня мае ніякіх законных падстаў, паколькі парушае правы і свабоды значнай колькасьці гараджан, таму яны і звярнуліся ў Пракуратуру. Праваабаронцы адзначаюць, што падпісаньне “Обязательств…” праводзілася пад пагрозай прымяненьня санкцый. Як вынікае непасрэдна з гэтага тэксту: “неподписание данного обязательства влечет за собой увольнение с занимаемой должности, а невыполнене его служит основанием для привлечения меня к ответственности..” Менавіта гэты пукт супярэчыць артыкулу 58 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, згодна з якім ніхто не можа быць прымушаны да адмовы ад сваіх правоў.

 

Такім чынам, і суд, і пракуратура Баранавіч адмовілі заяўнікам у праверцы скаргі, спасылаючыся на тое, што ў тых няма даверанасьці ад канкрэтных грамадзян на абарону іх правоў. На запытаньне Сяргея Гоўшы пад час судовага паседжаньня: “А калі я раптам буду сьведкам забойства і не маю ад яго даверанасьці на прадстаўленьне інтарэсаў, то вы адмовіцеся расьследаваць маю заяву?” На гэтую рэпліку памочніца пракурора прамармытала нешта зусім незразумелае.

Зараз праваабаронцы рыхтуюць адпаведную скаргу ў абласны суд

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования