Менскія жыхары працягваюць змаганьне супраць сумнеўнага будаўніцтва
23.06.2008.
Тэгі: акцыі, грамадства, злоўжываньні, пратэст.
Крыніца: Прэс-служба Партыі БНФ.
Сёньня адбыўся чарговы сход жыхароў, на якім былі вызначаныя адказныя за кірункі кампаніі пратэсту. На сходзе выступіў таксама Вінцук Вячорка, якога жыхары ўпаўнаважылі запрасіць на наступную сустрэчу і цяперашніх дэпутатаў. Вось як ён камэнтуе хаду падзеяў:
“Сярод жыхароў 900 кватэраў названых дамоў, інтарэсы і здароўе якіх закранае чарговая “ушчыльняльная забудова”, ня ўсе аднолькава актыўныя ў абароне сваіх жыцьцёвых інтарэсаў. Так, тут жыве нямала супрацоўнікаў БТ, але яны ня сьмеюць узьняць голас, бо ня маюць нічогна супольнага з свабоднай прэсай як “чацьвертай уладай”. Але знайшліся дзясяткі іншых: архітэктары й праўнікі, спэцыялісты жыльлёвай гаспадаркі ды інтэрнэтнікі (ужо створаны сайт gamarnika.org), проста добрыя арганізатары. Сёньня сабралася каля сотні чалавек, і сход адбыўся – нягледзячы на штармавую залеву. Жыхары вызначылі адказных за напісаньне наступных скаргаў і – што важна – за працу ў канкрэтных пад’ездах. Так фармуецца сапраўдная грамадзянская супольнасьць, зь якой нічога ня зможа зрабіць ані скарумпаваная ўлада, ані прыкрываны ёю агрэсіўны расейскі капітал. Я заклікаў жыхароў да аптымізму, прывёў прыклады, калі цьвёрдая пастава мясцовай грамады змушала ўлады адступіцца ад авантурных гешэфтаў. Я і БНФ у цэлым падтрымаем усе спосабы іхнае самаабароны ад самавольства ўладаў”.Навіны па тэме
30.08.2008 “Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі
28.08.2008 Улады забаранілі мітынг у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі
25.08.2008 Таварыства аховы помнікаў просіць падтрымкі ў журналістаў
20.08.2008 Кім і Парсюкевіч на свабодзе
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










