У Баранавічах “правяраюць” патэнцыйнага кандыдата ў парламент
26.06.2008.
Тэгі: прадпрымальнікі, перасьлед, выбары-2008.
Не пасьпелі яшчэ як сьлед разагрэцца перадвыбарчыя жарсьці, як ўлады пачынаюць вышчэмліваць усіх, хто заяўляе пра сваё жаданьне вылучацца ў кандыдаты. Свежы прыклад – “наезд” на прадпрымальніка з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса. Баранавіцкі актывіст мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад АГП.
24 траўня ў раённай газеце “Наш Край” з’явіўся артыкул, у якім у негатыўным сьвятле распавядаецца пра дзейнасьць прадпрымальніка. Нецяжка здагадацца, што галоўная мэта гэтага заказнога пасквілю – паказаць у негатыўным сьвятле будучага кандыдата. Гэта, як высветлілася пазьней, была толькі першая ластаўка.
Літаральна праз месяц, 25 чэрвеня, да яго, на працоўнае месца на рынку, раптам наведвалася прадстаўнічая камісія. Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, нагодай паслужыў нібыта ліст прадпрымальнікаў, якія просяць разабрацца з Чарнавусам, які, як сцьвярджаюць “добразычліўцы”, мае перавалачную базу недзе на ўкраінскай мяжы, распаўсюджвае незразумелую літаратуру і ўлёткі сярод іншых прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынку.
Праверка была дзіўная па свайму складу: супрацоўнікі ОБЭП, міліцэйскае начальства з Берасця, падаткавікі і прадстаўнік санэпідэмстанцыі. Зазначым, што Чарнавус гандлюе дзіцячымі цацкамі.
Спадар Чарнавус не зьбіраецца пакідаць без увагі газэтныя выказваньні ў свой бок. Зараз рыхтуецца зыск да раённай газеты аб абароне гонару і годнасьці.
Навіны па тэме
05.09.2008 Суд арыштаваў кватэру лідэра АГП
05.09.2008 Кандыдат у дэпутаты Віктар Янчурэвіч збіраецца правесці ў Мінску 23 пікеты
05.09.2008 Стыхійны страйк прадпрымальнікаў у Рэчыцы
04.09.2008 Газэта “Рэспубліка” не хоча друкаваць праграму апазыцыянэраў
04.09.2008 Мікола Статкевіч пойдзе ў Вярхоўны суд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










