Галоўныя навіны
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў


Да юрыста Эмануіла Зэльцэра дапусьцілі амэрыканскага ўрача

26.06.2008. Тэгі: крымінальная справа, зьняволеныя, умовы ўтрыманьня.
Крыніца: «Наша Ніва».

Незалежны амерыканскі ўрач дапушчаны да арыштаванага амерыканскага юрыста Эмануіла Зельцэра, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары КДБ Беларусі.

Як паведаміў БелаПАН адвакат Дзмітрый Гарачка, раніцай 26 чэрвеня ўрач праводзіць агляд Э.Зельцэра. Адвакат не змог удакладніць, колькі беларускіх урачоў прысутнічаюць пры аглядзе. Паводле яго слоў, заключэнне амерыканскага спецыяліста можа быць прадстаўлена прэсе.

Нагадаем, перамовы аб візіце амерыканскага ўрача праводзіліся паміж МЗС Беларусі і пасольствам ЗША ў Мінску. З самага пачатку прадугледжвалася, што агляд Зельцэра будзе праводзіць яго лечачы ўрач Леў Паўкман, аднак у выніку бакі сышліся на кандыдатуры незалежнага эксперта. Урач з Нью‑Йорка прыбыў у Мінск позна вечарам 24 чэрвеня і падаў афіцыйную заяўку на наведванне арыштаванага ў следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі, якая была задаволена.

Нагадаем, амерыканскі юрыст Э.Зельцэр разам са сваім сакратаром грамадзянкай Расіі Уладленай Функ былі затрыманыя 12 сакавіка ў Мінску. Яны абвінавачваюцца ў выкарыстанні заведама падробных дакументаў групай асобаў. Падрабязнасці арышту афіцыйна не каментуюцца, бо справа мае статус дзяржаўнай тайны.

27 мая ў дачыненні да Э.Зельцэра была распачата яшчэ адна справа — па ч. 1 арт. 328 (незаконная перавозка і захоўванне наркатычных сродкаў) і ч. 2 арт. 228 (кантрабанда наркатычных сродкаў) КК Беларусі. Абвінавачанне па дадзенай справе, якое не мае статусу дзяржаўнай тайны, пакуль не прад\’яўлена. Лечачы ўрач Зельцэра неаднаразова звяртаўся ў Генпракуратуру, указваючы, што лекі, якіх той быў пазбаўлены пры затрыманні, яму жыццёва неабходныя. Ён таксама заявіў, што ніколі не інфармаваў свайго пацыента аб тым, што ў склад прэпаратаў уваходзяць рэчывы, якія могуць лічыцца наркатычнымі.

Плануецца, што 30 чэрвеня Зельцэр, Функ і іх адвакат Дзмітрый Гарачка пачнуць знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Варта таксама зазначыць, што Э.Зельцэр з’яўляецца адвакатам грамадзяніна ЗША Джозэфа Кея — далёкага сваяка грузінскага бізнесмена Бадры Патаркацышвілі.

Пасля смерці 13 лютага Б.Патаркацышвілі Дж.Кей прад’явіў даменты, згодна з якімі ён прызначаны выканаўцам завяшчання памерлага. Дакументы былі складзеныя Э.Зельцэрам, аднак сваякі Б.Патаркацышвілі аб\’явілі іх падробкай, пасля чаго Э.Зельцэр быў затрыманы ў Мінску. 13 мая суд Тбілісі прызнаў Дж.Кея выканаўцам завяшчання, пацвердзіўшы тым самым сапраўднасць дакументаў.

Марына Рахлей, БелаПАН

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования