У Наваполацку падчас распаўсюду віншавальных улётак, прысьвечаных Дню Волі, затрыманы сябра Партыі БНФ Аляксей Трубкін.
28.03.2005.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода25 сакавіка Аляксей Трубкін завітаў у прымальню рэктара Полацкага дзяржунівэрсытэту Зьмітра Лазоўскага, каб уручыць яму віншавальную ўлётку да Дня Волі. Рэктар сустрэў наведніка прыязна, запрасіў зайсьці ў кабінэт, а затым выклікаў студэнцкую службу аховы і работнікаў міліцыі. Неўзабаве Аляксей Трубкін быў дастаўлены ў ГАУС, дзе на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
Сябар БНФ абвінавачаны ў парушэньні артыкула 173 частка 3 КоАП — распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак. 12 красавіка затрыманы мусіць зьявіцца на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі гарвыканкаму, якая вызначыць меру пакараньня.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








