Асуджанаму па “справе 14” пагражае турма
30.06.2008.
Тэгі: адміністратыўная справа, затрыманьні, выбары-2008.
Крыніца: Радыё «Свабода».
28 чэрвеня міліцыя затрымала Міхала Пашкевіча, раней асуджанага да “хатняй хіміі” па “справе 14”. На яго быў складзены пратакол за нібыта адмістрацыйнае правапарушэньне. Калі суд прызнае яго вінаватым у хуліганстве, ён можа патрапіць у турму. Як паведаміў “Свабодзе” лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сёньня ўвечары быў затрыманы палітвязень Міхал Пашкевіч, які быў пакараны ўвесну па “справе 14”.
Лябедзька паведаміў, што сёньня адбылася палітрада партыі, сябрам якой зьяўляецца Пашкевіч, і ён быў дэлегаваны назіральнікам у Цэнтральную выбарчую камісію. Пасьля паседжаньня Міхал Пашкевіч накіраваўся на чыгуначны вакзал, дзе ў яго была прызначаная сустрэча, і там быў затрыманы.
“Ён толькі пасьпеў патэлефанаваць, што затрыманы невядома за што і яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Я датэлефанаваўся да РАУС, і там мне паведамілі, што Пашкевіч зьдзейсьніў дробнае хуліганства. Зараз Міхал утрымліваецца ў турме на Акрэсьціна, суд адбудзецца ў панядзелак”, -- паведаміў Лябедзька. Ён дадаў, што паколькі Міхал раней быў асуджаны да так званай “хатняй хіміі”, то ў выпадку, калі суд прызнае яго вінаватым у дробным хуліганстве, Міхалу пагражае сапраўднае зьняволеньне.
Навіны па тэме
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
29.11.2008 На гарадзенска-беластоцкай мяжы йзноў затрымліваюць
27.11.2008 Мікалай Гаўрыленка: “КДБ сумесна з падаткавай інспекцыяй працягваюць ціск на мяне”
26.11.2008 Справа Аляксандра Сілкова: як караюць былых кандыдатаў у дэпутаты
25.11.2008 Затрыманьні ля Валадаркі з прымяненьнем фізычнай сілы
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








