Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Справаздача перад выбаршчыкамі ці заўчасная агітацыя?

01.07.2008. Тэгі: дзяржаўная прэса, Барысаў, выбары-2008.

Рэгіянальныя дзяржаўныя выданні пачалі друкаваць матэрыялы пра заслугі народных абраннікаў

У газеце "Адзінства", заснаванай Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам, у нумары 42 (13506) за 25 чэрвеня 2008 года была размешчаная інфармацыя БЕЛТА аб тым, што кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі ў Беларусі стартавала 24 чэрвеня.

У тым жа нумары на той жа старонцы апублікаваная нататка Антаніны Касьянавай, старшыні Барысаўскай аб'яднанай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў", пад красамоўным загалоўкам "Замест "залатых гор" - рэальныя справы".

У нататцы сцвярджаецца, што ў перадвыбарнай праграме дэпутата двух скліканняў Палаты прадстаўнікоў ад Барысаўскай выбарчай акругі Віктара Гумінскага не было абяцанняў "залатых гор", затое "наш дэпутат не ведае супакою, ён увесь час загружаны справамі". І у прыватнасці, "стала дапамагае Віктар Аляксандравіч і нашаму грамадству інвалідаў: дзякуючы клопату нашага дэпутата інваліды атрымліваюць каляскі, мыліцы і іншыя неабходныя рэчы".

Аўтар нататкі не згадвае аб тым, што Віктар Гумінскі прагаласаваў за так званае "упарадкаванне" ільгот, у выніку якога беларускія інваліды, студэнты, пенсіянеры, ліквідатары аварыі на ЧАЭС практычна пазбаўленыя мінімальных сацыяльных гарантый, якія дзейнічалі да прыняцця закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян".

У прыватнасці, усе інваліды з парушэннямі апорна-рухальнага апарата пазбаўленыя права на ільготнае набыццё аўтатранспарту з ручным кіраваннем, а інваліды трэцяй групы павінны купляць лекі, пратэзы і мыліцы за ўласныя грошы. Паміж тым кошт пратэзаў канечнасцяў пачынаецца ад тысячы даляраў, кошт пары мыліц -- ад пяцідзесяці даляраў.

Па ўсім відаць, што зьяўленне нататкі пра “вялікі клопат пра інвалідаў” дэпутата Віктара Гумінскага – рэальная заяўка народнага абранніка зноўку заняць месца ў парламенце.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования