Канстанцін Кароль асуджаны на 5 сутак, нягледзячы на тое, што ўрачы паставілі яму дыягназ: “чэрапна-мазгавая траўма”
28.03.2005.
Старшыня суда Цэнтральнага раёну г. Мінску Мікалай Самасейка вынес рашэньне пакараць арыштам на 5 сутак Канстанціна Караля, удзельніка акцыі 25 сакавіка. Старшыня раённага суда, выносячы такое пакараньне, нават ня ўлічваў, што К. Каралю дактары паставілі дыягназ “чэрапна-мазгавая траўма” – вынік зьбіцьця ў “аўтазаку” пасьля затрыманьня. У суботу, 26 сакавіка, у сьпецпрыёмнік на Акрэсьціна была выкліканая “хуткая дапамога”, якая даставіла К.Караля ў бальніцу, дзе быў пастаўлены дадзены дыягназ.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








