Галоўныя навіны
09.01.2009
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: аналіз за 2008 год
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў, як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»


Назіральнікаў АБСЭ будзе больш за 300

02.07.2008. Крыніца: Хартыя'97.

Місія Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ апублікавала справаздачу, у якой зьмясьціла рэкамэндацыі для назіраньня за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў. Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ рэкамэндуе стварыць стандартную місію па назіраньні за выбарамі, якія адбудуцца 28 верасьня. Экспэрты зьвяртаюць увагу на перашкоды, якія былі на ранейшых выбарах для эфэктыўнага назіраньня за падлікам галасоў. У гэтым пляне Бюро спадзяецца, што беларускім бокам будзе гарантаваны доступ назіральнікаў да падліку галасоў.

Ужо на пачатку жніўня Бюро спадзяецца атрымаць запрашэньне для разгортваньня назіраньня ад афіцыйнага Менску. Апроч экспэртаў, Бюро просіць АБСЭ накіраваць у Беларусь 40 доўгатэрміновых назіральнікаў, якія мусяць разгарнуць місію да сярэдзіны жніўня. Апроч таго, будзе разгорнутая місія з 300 кароткачасовых назіральнікаў, каб сачыць за галасаваньнем у дзень выбараў.

Ацэначная місія знаходзілася ў Менску з 9 па 12 чэрвеня і мела сустрэчы як з прадстаўнікамі ўладаў, так і апазыцыі.

Як паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік, запрашэньне назіральнікам АБСЭ мусіць накіраваць Міністэрства замежных справаў. Адносна колькасьці назіральнікаў ён сказаў:

“Якая нам розьніца?!Я думаю, нашы папярэднія заявы застаюцца ў сіле: мы ня будзем абмяжоўваць сяброў місій БДІПЧ і СНД ні па колькасьці, ні ў функцыях ці статусе. Мы заўсёды стваралі неабходныя ўмовы для працы міжнародных назіральнікаў. Гэта практыка працягнецца і пад час цяперашняй выбарчай кампаніі”.

Адносна магчымасьці бесперашкоднага назіраньня за падлікам галасоў, спадар Лазавік сказаў, што “усе ўмовы для працы і ўнутраных, і міжнародных назіральнікаў, прадугледжаныя заканадаўствам, будуць забясьпечаныя”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования