Галоўныя навіны
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)


“Газета Слонімская” выйграла суд

03.07.2008. Тэгі: суды, незалежныя выданьні, свабода слова.
Крыніца: Радыё «Свабода».

Суд палічыў, што матэрыял журналіста пра лекарку Натальлю Кіман грунтаваўся на канкрэтных фактах, якія ў выніку судовага сьледзтва пацьвердзіліся.

Карэспандэнт Сяргей Васільеў распавёў у адным з нумароў газэты гісторыю пра тое, як адна з пацыентак пасьля лекаваньня зубоў падала на лекарку ў суд і спагнала зь яе 700 тысяч рублёў у якасьці кампэнсацыі за прафэсійную некампэтэнтнасьць. Пазьней касацыйны суд пакінуў рашэньне ў сіле.

Натальля Кіман палічыла, што ў газэтным матэрыяле закрануты яе гонар і годнасьць. Яна падала ў суд пазоў, патрабуючы ад “Газеты Слонімскай” абвергнуць надрукаваныя пра яе зьвесткі, а таксама спагнаць з газэты й аўтара артыкула, Сяргея Васільева, 10 мільёнаў рублёў.

Сёньня суд адмовіў Натальлі Кіман у яе пазове да газэты й журналіста.


“Газета Слонімская” ўжо амаль месяц застаецца без памяшканьня. Улады адмовілі ў арэндзе, а знайсьці новае памяшканьне, нават у прыватных уласьнікаў, дагэтуль не атрымліваецца.

Ужо на працягу двух гадоў газэта ня ўключана ў каталёг падпіскі “Белпошты” і не прадаецца ў шапіках “Белсаюздруку”, бо дамову зь ёй не працягнулі.

Сёлета “Газета Слонімская” стала ляўрэатам прэміі фонду “Цайт”. Уручэньне прэміі адбылося 19 траўня ў ратушы Гамбурга (Нямеччына). “Газета Слонімская” прызнана найлепшай за асьвятленьне падзей у рэгіёне.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования