Аўтухоў падаў у абласны суд
02.07.2008.
Тэгі: скаргі, звальненьне, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ, актывіст Руху "За Свабоду" працаўнік ГРУП ЖКГ “Гарадок” Леанід Аўтухоў працягвае абскарджваць незаконнае звальненне. Спадар Аўтухоў накіраваў касацыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд на рашэнне Гарадоцкага раённага суда, што не аднавіў яго на працы.
У скарзе актывіст спасылаецца на парушэнні наймальнікам міжнародных абавязкаў Беларусі адпаведна Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 гады № 2 "Аб некаторых пытаннях ужывання судамі заканадаўства аб працы", а таксама абавязкаў наймальніка выконваць пн. 6.11 Кантракту “Забяспечыць выкананне заканадаўства аб працы, умоў, якія устаноўлены ... пагадненнем, іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі”.
Звальненне Леаніда Аўтухова адбылося з парушэннем гэтых прававых дакументаў і актывіст спадзяецца, што абласны суд будзе карыстацца перш за ўсё нормамі права, а не палітычнымі матывамі.
Леанід Аўтухоў вылучаны кандыдатам ад АДС у выбарчай кампаніі Палаты прадстаўнікоў.
Навіны па тэме
07.10.2008 Ці аб'ектыўна ЦВК разгледзіць скаргі?
02.10.2008 Яшчэ аднаго кандыдата ў дэпутаты звольнілі з працы
01.10.2008 Аляксандр Чыгір будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання
30.09.2008 Апазыцыя абскардзіла вынікі выбараў
30.09.2008 Па выбарах звольнілі з працы кіраўніка штабу апазіцыйнага кандыдата
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











