Алеся Ясюк заявіла, што яе катавалі ў міліцыі
07.07.2008.
Тэгі: моладзевы актывіст, катаваньні, міліцыя.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Яе завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну, у пакой да яе прыйшлі 2 чалавекі ў цывільным зь відэакамэрай. Адзін мужчына сарваў зь яе валасоў гумку, зьняў акуляры і кінуў іх на падлогу, другі парваў чахол на мабільным тэлефоне і разадраў правую далонь да крыві.
Усім працэсам, паводле Алесі Ясюк, кіраваў маёр Анатоль Шытыка.
Потым у пакой увайшла супрацоўніца міліцыі і пачала распранаць Алесю дагала. Усё гэта здымалася на відэакамэру. Алена патрабавала, каб мужчыны выйшлі з пакою. Але ніхто яе не паслухаў. Калі яе пратрымалі больш за 3 гадзіны, яна запатрабавала, каб яе адпусьцілі. Але ў адказ яе пачалі палохаць, што завязуць у турму на Акрэсьціна і пасадзяць у адну камэру з бамжамі. Пратрымаўшы 6 гадзінаў, Алесю адпусьцілі без складаньня пратаколу пасьля таго, як тая заявіла, што будзе скардзіцца на дзеяньні міліцыі ў пракуратуру.
Спадарыня Ясюк значыла Свабодзе, што цяпер знаходзіцца ў шокавым стане і называе, то, што зь ёю адбылося зьдзекам і катаваньнем.
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску Свабодзе пацьвердзілі, што спадарыня Ясюк была ўчора затрыманая, але прычынаў і падрабязнасьцяў затрыманьня не падалі. Камэнтаваць заяву Ясюк аб зьдзеках і катаваньні там адмовіліся, паведамілі толькі што маёр Анатоль Шытыка адпачывае пасьля дзяжурства і на працы зьявіцца толькі ў сераду
Навіны па тэме
08.10.2008 Міліцыянтам вярнулі бясплатны праезд і падвысяць зарплату
08.10.2008 Франка Вячорку прымусова паклалі ў вайсковы шпіталь
01.10.2008 Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет
28.09.2008 МУС расцэньвае акцыю апазіцыі як грубае парушэнне парадку
26.09.2008 Адзін з лідэраў маладзёжнага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка адпраўлены ў ваенны шпіталь
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











