28 дэмакратаў заявілі аб сваім удзеле ў парламенцкіх выбарах у Магілёўскай вобласці
07.07.2008.
Тэгі: выбары-2008.
Аб гэтым стала вядома ў выніку размовы з кіраўніком выбарчага штабу па Магілёўскай вобласьці Юры Новікавым.
“28 кандыдатаў, - гаворыць Юры Новікаў, - гэта лічба ад усіх дэмакратычных сіл, якія існуюць у Магілёўскай вобласці і складаюцца з прадстаўнікоў розных палітычных партыяў. На сучасны момант закрытыя ўсе выбарчыя акругі ў вобласьці, але колькасць удзельнікаў выбарчай гонкі можа зьменшыцца пасьля рэгістрацыі кандыдатаў. Некаторых могуць проста незарэгістраваць”.
Юры Новікаў адзначае, што ўжо пачаўся ціск на патэнцыйных кандыдатаў. Так, напрыклад, старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамады) Таісіі Кабанчук прапанавалі напісаць заяву на звальненьне па асабістаму жаданьню, калі яна будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.
“Шанцы на перамогу, - адзначае Юры Новікаў, - будуць залежаць ад таго, наколькі выбарчыя камісіі будуць прадстаўлены прадстаўнікамі кандыдатаў у дэпутаты”.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








