У Аршанскім рэгіёне становяцца вядомымі імёны прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты.
08.07.2008.
"Аршанская газета" 1 ліпеня 2008 г. апублікавала інтэрв'ю з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, былым старшынёй Аршанскага райвыканкама Уладзімірам Адашкевічам. У дэталях асвятляючы перавагі законапраекта "Аб ахове сям'і", які зараз рыхтуецца, Уладзімір Сьцяпанавіч недвухсэнсоўна дэманструе свой намер працягнуць працу над законапраектамі ў новым складзе парламента. Характэрна тое, што інтэрв'ю з Адашкевічам зьмясьціла на сваю паласу менавіта Аршанская раёнка, у той час як ён з'яўляецца цяперашнім дэпутатам ад Талачынскага і Сеньненскага раёнаў. Мясцовая прэса аб яго намерах у другі раз атрымаць дэпутацкі мандат нічога не паведамляе.
“Праваабаронцы за свободныя выбары”
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








