Галоўныя навіны
09.01.2009
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: аналіз за 2008 год
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў, як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»


Уключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў склад выбарчых камісій забяспечыць празрыстасць і дэмакратычнасць парламенцкіх выбараў

09.07.2008. Крыніца: БелаПАН.

Уключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў склад выбарчых камісій забяспечыць празрыстасць і дэмакратычнасць парламенцкіх выбараў. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні камітэта па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе бундэстага ФРГ Хольгер Хайбах на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 9 ліпеня ў Мінску.

"Збліжэнне Беларусі і Еўрасаюза магчыма, калі будуць праведзены дэмакратычныя, свабодныя і справядлівыя выбары", — падкрэсліў Х.Хайбах.
Паводле яго слоў, асноўная мэта візіту нямецкай дэлегацыі — азнаёміцца з падрыхтоўкай парламенцкіх выбараў і пераканацца, што яны будуць адпавядаць міжнародным стандартам. Х.Хайбах зазначыў, што пры падрыхтоўцы гэтага візіту нямецкія парламентарыі прасілі беларускі бок арганізаваць сустрэчы з прадстаўнікамі не толькі афіцыйных структур, але і грамадзянскай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі.

"Мы разумеем, што Беларусь разглядае сябе як еўрапейскую краіну. Але, як прадстаўнікі Германіі і Еўрасаюза, мы адчуваем сябе абавязанымі выконваць пэўныя каштоўнасці, якія выражаюцца ў тым ліку ў правядзенні свабодных выбараў", — сказаў парламентарый.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што нямецкая дэлегацыя "высока цэніць магчымасць працаваць з дэпутатамі, абранымі падчас свабодных і дэмакратычных выбараў".

У сваю чаргу старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юрый Кулакоўскі зазначыў, што эканамічныя адносіны Беларусі з Германіяй развіваюцца лепш, чым палітычныя. 

"Хацелася б, каб парламенцкія і палітычныя адносіны нашых краін ішлі наперадзе эканамічных", — сказаў ён.

Пры гэтым дэпутат зазначыў: нягледзячы на прынятыя Еўрасаюзам "розныя эканамічныя і палітычныя рашэнні, у нас у бізнесе складваюцца добрыя адносіны". "Калі б нашы парламенцкія адносіны былі больш актыўныя, то эканамічнае супрацоўніцтва ўзрасло б ў некалькі разоў", — лічыць Ю.Кулакоўскі.

Ён падкрэсліў, што расцэньвае гэтую сустрэчу як добры крок наперад па наладжванні беларуска-германскіх адносінаў. "Мы не баімся выносіць смецце з хаты, мы толькі радыя будзем, калі вы ўбачыце нашы недахопы і дадзіце параду", — сказаў Кулакоўскі, паведамляе БелаПАН

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования