Прозьвішча амапаўца, які выкарыстоўваў катаваньні супраць затрыманага Канстанціна Караля, спрабуючы ў яго вырваць пірсінг пласкагубцамі -- Ахрамовіч
28.03.2005.
Падчас судовага паседжаньня, якое праводзіў асабіста старшыня суда Цэнтральнага раёну г. Менску Мікалай Самасейка над затрыманым удзельнікам акцыі Канстанцінам Каралём, высьветлілася, што супрацоўнік АМАП ГУУС Менгарвыканкаму Ахрамовіч выкарыстоўваў катаваньні. Ахрамовіч яшчэ ў аўтобусе, дзе знаходзіліся затрыманыя ўдзельнікі акцыі, спрабваў вырваць у Канстанціна пірсінг, які быў на твары. У судзе Ахрамовіч выступаў у якасьці сьведкі па адміністратыўнай справе, і, нягледзячы на тое, што К. Кароль распавёў пра выкарыстаньне катаваньняў супрацоўнікам АМАПу, а таксама пра тое, што яму пастаўлены дыягназ “чэрапна-мазгавая траўма”, судзьдзя пакараў яго 5 суткамі арышту.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










