22 ліпеня ў Менгарсудзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі па “Працэсу 14-ці”
10.07.2008.
Тэгі: суды, крымінальная справа, справа 14-ці.
Разгляд касацыйнай скаргі адбудзецца на прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска ад 22 красавіка, калі былі пакараныя 10 моладзевых актывістаў, абвінавачаныя па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Уладзімір Сяргееў і Антон Койпіш атрымалі штраф у памеры 100 базавых велічынь кожны; Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Тацьцяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў і Алесь Чарнышоў пакараныя абмежаваньнем волі на два гады без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу.
Моладзевага актывіста Андрэя Кіма абвінавачанага яшчэ і па другім крымінальным артыкуле - 364 "Гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі", судзьдзя Алена Ільіна прыгаварыла на паўтары гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калоніі агульнага рэжыму.
Нагадаем, 10 студзеня 2008 года некалькі тысяч чалавек бралі ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць прэзідэнцкага ўказу №760. У той дзень было затрымана некалькі дзесяткаў грамадзянаў, многія з якіх пры гэтым былі моцна зьбітыя.
14-ці моладзевым актывістам былі прад’яўленыя крымінальныя абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Суды цягнуліся ў некалькі этапаў, пакараныя 13.
Навіны па тэме
02.07.2009 Справа Леаніда Свеціка: судзьдзя Урбановіч адхіляе хадайніцтвы
30.06.2009 Упершыню ўлады Беларусі прымянілі артыкул 193-1 ў дачыненні да рэлігійнай арганізацыі
30.06.2009 Антону Ясіновічу ў кампенсацыі маральнага ўрону адмоўлена
30.06.2009 Аляксандр Мілінкевіч звярнуўся ў Гомельскі абласны суд і пракуратуру
30.06.2009 У Беларусі вынеслі чарговы сьмяротны прысуд
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма





