Галоўныя навіны
09.01.2009
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: аналіз за 2008 год
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў, як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»


Афіцыйная дэлегацыя ў ААН запатрабавала ад сьпецдакладчыка па Беларусі Севярына прынесьці прабачэньні беларускаму народу

30.03.2005.

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які бярэ ўдзел у 61-ай сессіі Камісіі па правах чалавека ААН у Жэневе, наступным чынам апісаў падзеі, зьвязаныя з агучваньнем дакладу па правах чалавека ў Беларусі:

“Даклад сьпецыяльнага дакладчыка па Беларусі пры Камисіі па правах чалавека Адрыяна Севярына, вытрыманы ў даволі памяркоўных танах, выклікаў нярвовую рэакцыю з боку афіцыйнага Менску. Кіраўник беларускай дэлегацыі ў ААН С.Алейнік у каментарах на выступ А.Севярына заявіў, што даклад моцна палітызаваны, накіраваны на зьмену ўлады, скапіяваны з заяваў амерыканскага дзярждэпартаменту. Даклад, як заявіў Алейник, зьневажае беларускі народ і запатрабаваў ад А.Севярына прынесьці прабачэньні беларускаму народу. У падтрымку выступа Алейника выступілі прадстаўнікі Расіі, Кубы, Кеніі. Прадстаўнік Кітаю засумняваўся ў дакладнасьці фактаў, пададзеных у дакладзе сьпецдакладчыка, прааргументаваўшы гэта тым, што А.Севярын ня быў на працягу гэтага году ў Беларусі. У падтрымку дакладу выступілі прадстаўнікі ЗША, Люксембургу, які выказаўся ад імя ўсіх краінаў Еўразьвязу і Канады”.

Трэба дадаць, што ўжо гатовы чарговы праект рэзалюцыі па Беларусі, які неўзабаве будзе вынесены на абмеркаваньне Камісіі па правах чалавека ААН.
Прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацыяў на працягу бліжэйшых дзён плануюць сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі з тым, каб больш дэтальна ўвесьці іх у курс справы з сітуацыяй па правах чалавека ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі паведаміў, што таксама 29 сакавіка пасьля брыфінгу, праведзенага беларускімі няўрадавымі арганізацыямі ў Палацы Нацыяў, адбылася іх сустрэча са сьпецдакладчыкам па Беларусі пры Камісіі па правах чалавека Адрыянам Северынам, пад час якой адбыўся ажыўлены абмен думкамі.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования