Магілёўскіх актывістаў дапусцілі да паседжаньня, на якім будуць зацвярджацца спісы акруговых выбарчых камісій
11.07.2008.
Тэгі: Магілёў, выбары-2008.
У Магілёве сумеснае паседжаньне аблвыканкама і прэзідыума аблсавета, на якім будзе зацвярджацца спіс сябраў выбарчых акругаў, пройдзе 14 ліпеня а 9-00 гадзіне ў актавай зале будынку аблвыканкама. Такі адказ атрымалі актывісты дэмакратычнага руху Барыс Бухель, Валеры Беразіенка і Рыгор Кастусёў, звяртаючыся з афіцыйным лістом да аблвыканкама, прэзідыума аблсавета і старшыні магілёўскага аблвыканкама Барыса Батуры.
“Акрамя гэтага, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - мы прасілі каб усіх нас дапусьцілі на гэта паседжаньне, на што і далі дабро мясцовыя ўлады. У прадстаўнікоў улады не было іншага выйсьця, бо мы падавалі афіцыйны зварот”.
“З допускам на такое паседжаньне ў нас была праблема толькі аднойчы, - распавядае Барыс Бухель, - калі недзе 7 год назад улада падманула нас– сказалі, што сумеснае пасяджэньне адбудзецца ў адзін час, а правялі яго ў іншы. Спадзяюся, што на гэты раз усё пройдзе, як і плануецца”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








