Галоўныя навіны
09.01.2009
Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі: аналіз за 2008 год
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Вылучылі ў камісію — падай дэклярацыю

11.07.2008. Тэгі: выбары-2008.
Крыніца: Радыё «Свабода».

У Гомельскай вобласьці да ціску на вылучэнцаў у акруговыя выбарчыя камісіі спрычынілася й фінансавая міліцыя дэпартаменту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Так, у Жлобіне прадпрымальнік і грамадзкі актывіст Анатоль Папоў атрымаў позву ў мясцовы аддзел фінансавай міліцыі.

 

“А 22-й гадзіне раздаўся тэлефонны званок. Малады мужчына назваўся супрацоўнікам фінансавай міліцыі Кароткім. Патлумачыў, што знаходзіцца ля дзьвярэй майго прыватнага дома. Ён прынёс мне позву, што я павінен зьявіцца ў аддзел фінансавай міліцыі ў панядзелак, 14 ліпеня, дзеля запаўненьня дэклярацыі пра даходы. Я не павінен гэта рабіць, бо крыніца даходу ў мяне адна — прадпрымальніцкая дзейнасьць. Паколькі раней мяне ніколі не выклікалі ў фінансавую міліцыю, я зразумеў, што гэта зьвязана з маёй грамадзкай працай, вылучэньнем мяне ў акруговую выбарчую камісію”.

Спадар Папоў паведаміў таксама, што нечаканую праверку праваахоўнікі ўчынілі і ў дачыненьні да ягонага сына.

У дэмакратычнае й свабоднае правядзеньне выбарчай кампаніі актывіст ня верыць: “Я чуў выказваньне прэзыдэнта, што выбары будуць свабодныя й дэмакратычныя. Але ў гэта я ня веру. Бо на ўласным прыкладзе пераканаўся, што на месцах чыніцца вялікі ціск на людзей, якія жадаюць удзельнічаць у арганізацыі выбараў. Для адной катэгорыі грамадзянаў — адны ўмовы, для тых, хто паказвае адданасьць уладзе, зусім іншыя. Магчыма, прэзыдэнт пра гэта ня ведае — дык няхай даведаецца”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования