Беларускія праваабаронцы сустрэліся ў Жэнэве з прадстаўніком ААН
30.03.2005.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.Беларускія праваабаронцы сустрэліся ў Жэнэве з памочнікам спэцпрадстаўніка генэральнага сакратара ААН Бэнам Маджыкадумі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні дапамогі беларускаму праваабарончаму руху.
Праваабаронцы зь Беларусі прыехалі ў Жэнэву на 61-ю сэсію Камісіі ААН па правах чалавека. 29 сакавіка на сэсіі прагучала справаздача адмысловага дакладчыка ААН па Беларусі Адрыяна Сэвэрына з крытыкай становішча з правамі чалавека ў Беларусі. Беларускі МЗС адрэагаваў на гэтую справаздачу заявай пра падвойныя стандарты і маніпуляцыю фактамі. Паводле памочніка спэцпрадстаўніка генэральнага сакратара ААН, гэта звыклая рэакцыя.
“Прадстаўнікі Беларусі не ўпершыню вышукваюць дробныя памылкі, каб праз гэта дыскрэдытаваць справаздачы ААН”, — сказаў Бэн Маджыкадумі на сустрэчы зь беларускімі праваабаронцамі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










