Барысаў: Датэрміновая агітацыя на Барысаўскім радыё
15.07.2008.
Тэгі: Барысаў, выбары-2008.
Чалец Барысаўскага раённага савета Беларускага грамадскага аб'яднаньня ветэранаў Сяргей Рабаў зачытаў па Барысаўскім радыё (перадачы трансляваліся па мясцовай радыёсетцы 14 і 15 ліпеня), зварот да ўсіх ветэранаў і выбаршчыкаў, прыняты пленумам рэспубліканскага савета гэтай арганізацыі ў сувязі з падрыхтоўкай і правядзеньнем чарговых выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу краіны.
У звароце, у прыватнасьці, сказанае: "Мы заклікаем вас, паважаныя ветэраны, выбаршчыкі Рэспублікі Беларусь, прагаласаваць на выбарах за тых кандыдатаў у дэпутаты, якія выступаюць за курс нашага прэзідэнта і ўрада".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








