Выбухоўку шукаюць у сваякоў Васіля Старавойтава
16.07.2008.
Тэгі: ператрус, выбары-2008.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Некалькі разоў міліцыя наведвала дом Тацяны Жалабаевай, дачкі былога старшыні гаспадаркі “Расьсьвет”, двойчы Героя сацыялістычнай працы Васіля Старавойтава.
“За тыдзень прыходзілі ажно 8 разоў, усё цікавіліся маім мужам Сяргеем Жалабаевым, які быў асуджаны за незаконнае захоўваньне зброі. Пыталіся, дзе быў 3 і 4 ліпеня, ці хавае дзе зброю і выбухоўку”, — паведаміла Тацяна.
Паводле жанчыны, пасьля апошняй размовы зь міліцыянтамі Сяргей Жалабаеў зьехаў да бацькоў у Расею. “Бачу, што тут мне спакойнага жыцьця ніколі ўжо ня будзе”, — сказаў ён на разьвітаньне.
Суд над Васілём Старавойтавым праходзіў у 1998 годзе. Разам з былым старшынём “Расьсьвету” былі асуджаныя ягоная дачка Тацяна і зяць Сяргей Жалабаеў.
“Наша калісьці дружная сям’я пасьля таго распалася. Жывем усе паасобку, вельмі цяжка. Нават працы няма, вось трэці год беспрацоўная”, — паведаміла “Свабодзе” Тацяна Жалабаева.
У дом яе бацькі Васіля Старавойтава міліцыя ў сувязі з выбухам не наведвалася.
Навіны па тэме
11.12.2008 Апазыцыянэраў не выпускаюць ва Ўкраіну
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








