На працягу сёньняшняга дня лідэр арганізацыі “Персьпектыва” Анатоль Шумчанка павінен выйсьці са сьледчага ізалятара.
31.03.2005.
Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай ПЦ “Вясна”, сьледчы па справе Анатоля Шумчанкі вынес пастанову пра зьмену меры стрыманьня з утрыманьня пад вартай на падпіску аб нявыезьдзе ў сувязі “са зьмяніўшыміся абставінамі справы”.Нагадаем, што А. Шумчанка быў арыштаваны 1 сакавіка за ўдзел у акцыі пратэста прадпрымальнікаў і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Мінска ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў зьбіцьці сукамерніка. Абвінавачаньне прад’яўлена па арт. 339 ч.1 Крымінальнага Кодэкса – хуліганства.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











