Брэстчанка звярнулася ў ААН
15.07.2008.
Тэгі: скаргі, дэмакратычны актывіст, Камітэт па правах чалавека.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
14 ліпеня актывистка Руху "ЗаСвабоду" з Брэста Інга Абрамава накіравала адозву ў Камітэт ААН па правах чалавека.
Як паведаміў БелаПАН брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, падставай для звароту ў ААН паслужыла беспаспяховае абскарджванне ў Брэсцкім абласным судзе і Вярхоўным судзе Беларусі пастаноў суда Ленінскага раёна Брэста аб прызнанні І.Абрамавай вінаватай у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 17.1 КоАП (дробнае хуліганства).
І.Абрамава была затрымана супрацоўнікамі міліцыі 10 кастрычніка 2007 года, напярэдадні правядзення ў Мінску акцыі апазіцыі "Еўрапейскі марш", падчас развешвання блакітных стужачак на вадасцёкавых трубах дамоў Брэста. 11 кастрычніка суд Ленінскага раёна прыгаварыў яе да пяці сутак адміністрацыйнага арышту.
"У сваёй адозве ў ААН Інга Абрамава выказвае меркаванне, што яе затрыманне звязана выключна з намерам узяць удзел у "Еўрапейскім маршы", — паведаміў праваабаронца. — Яна таксама ўказвае на шэраг недахопаў пры разглядзе яе справы ў судзе. Так, напрыклад, работнікі міліцыі, пры якіх яны нібыта нецэнзурна выказвалася, на пасяджэнні суда адмовіліся вымавіць сказаныя ёю словы. А патрабаванне Інгі зрабіць гэта пісьмова (каб суд мог ацаніць ступень нецэнзурнасці) задаволена не было. Таксама, на думку дзяўчыны, неабгрунтавана не было задаволена хадайніцтва аб допыце сведкі", — зазначыў праваабаронца.
Такім чынам, указвае ў сваёй скарзе І.Абрамава, былі парушаны яе правы, прадугледжаныя артыкуламі 9 (права на свабоду і асабістую недатыкальнасць), 14 (права на справядлівы і публічны разбор справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом), 19 (права на свабоднае выказванне сваіх поглядаў) і 21 (права на ўдзел у мірных сходах) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, падпісанага Рэспублікай Беларусь, паведамляе БелаПАН.
Навіны па тэме
27.08.2008 Па справе аб выбуху дапытваюць лідэраў БХД
27.08.2008 Ярмошына адказала на скаргу Паўла Наздры
27.08.2008 Затрыманы Сяргей Салаш
26.08.2008 Скаргу ў ЦВК напісаў Іван Шэга
25.08.2008 Брэсцкія "дробныя хуліганы" падалі ў суд скаргу на гарвыканкам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









