Мясцовыя ўлады адмовіліся атрымаць ліст ад грамадзкага актывіста, дасланы поштай
16.07.2008.
Тэгі: грамадства, злоўжываньні, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Дэпутаты Зэльвенскага раённага савета адмаўляюцца разглядаць заяву грамадскага актывіста Яўгена Скрабутана, які просіць паведаміць інфармацыю аб законнасці рэканструкцыі цэнтральнага парку Зэльвы і знішчэнні дрэваў напярэдадні 750-годдзя горада.
Адпаведна з законам “Аб звароце грамадзянаў” Яўген Скрабутан накіраваў ліст у Зэльвенскі савет дэпутатаў з прапановай да народных абраннікаў адказаць на шэраг пытанняў, якія хвалююць жыхароў горада. Перад усім гэта мэтазгоднасць знішчэння дрэваў і ўдзел грамадскасці ў абмеркаванні дадзенага праекта. Але мясцовыя дэпутаты адмовіліся атрымліваць ліст, у выніку чаго супрацоўнікі пошты вярнулі яго грамадскаму актывісту. На думку Яўгена Скрабутана, мясцовыя ўлады не звяртаюць ніякай увагі на звароты грамадзян перш за ўсё таму, што грамадская думка не ўяўляе сур’ёзнай пагрозы пазазаконным дзеянням чынавенства.
Калі дэпутаты Зэльвенскага раённага савета і надалей будуць ігнараваць звароты грамадзян, Яўген Скрабутан не выключае, што звернецца ў суд з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці тых народных абраннікаў, якія не звяртаюць увагі на меркаванні выбаршчыкаў і парушаюць закон аб зваротах грамадзян.Навіны па тэме
02.10.2008 Прадпрыемствы абавяжуць браць на працу былых зняволеных
01.10.2008 Аляксандр Чыгір будзе адбываць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання
28.09.2008 Начныя затрыманьні ў Наваполацку
26.09.2008 Кнігарні баяцца вымірання
26.09.2008 Царква "Новае Жыццё" адмовілася ад прапанаванага участку ў раёне МКАД
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











