Намесьнік старшыні Баранавічскай акругі № 1 прапагандуе ідэі Прэзідэнта
17.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Баранавічы.
Адбылося першае паседжаньне акруговай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7, у якую ўваходзяць Баранавіцкі і Ляхавіцкі раёны. Старшынёй камісіі абраны намесьнік дырэктара Баранавіцкае птушкафабрыкі па ідэалагічнай рабоце Пётр Дубоўскі, намеснікам старшыні – начальнік ідэалагічнага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама Леанід Каўбаса. Выбраны таксама сакратар камісіі.
Як паведаміў сябра камісіі Ян Савіцкі, на першым паседжаньні намеснік старшыні камісіі сп. Каўбаса прапанаваў прапагандаваць падчас выбарчай кампаніі ідэі Прэзідэнта Беларусі А Лукашэнкі.
У склад камісіі ўвайшлі ў асноўным прадстаўнікі ўладаў і кіраўнікі прадпрыемстваў. Ад грамадскіх арганізацый у яе складзе – член БРСМ, ад дэмакратычных партый – адзін сябра АГП, астатнія вылучаліся ад працоўных калектываў і зборам подпісаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








