У дзейнасць Баранавіцкай сельскай акруговай камісіі № 7 умешваюцца чыноўнікі райвыканкама
17.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Баранавічы.
У парушэнне існуючага заканадаўства, у дзейнасць Баранавіцкай сельскай акруговай камісіі № 7 умешваюцца чыноўнікі Баранавіцкага райвыканкама. 17 ліпеня у акруговую камісію (пакой № 302 ў райвыканкаме) прыйшоў сябра “Баларускага Хельсінскага Камітэта” Мікалай Чыжыкаў. Негледзячы на тое, што ў раскладзе значылася, што камісія працуе з 10.00 да 19.00, дзверы у пакой былі каля 13.00 зачыненыя. М Чыжыкову ўдалося знайсці члена камісіі Марыну Антонаўну Піскун, якую ён і папрасіў даць звесткі – хто з членаў камісіі № 7 працуе на якой пасадзе і ў якіх установах. Жанчына села за кампутар, знайшла патрэбныя матэрыялы, раздрукавала іх і аддала Чыжыкаву. І тут у пакой уварвалася начальнік арганізацыйна-кадравае работы райвыканкама Таццяна Канаш. Яна, не з’яўляючыся членам акруговай камісіі № 7, літаральна вырвала спісы членаў камісіі з рук Мікалая Чыжыкава і пачала крычаць на Марыну Піскун. Чыноўніца сказала, што дадзеныя пра пасады членаў камісіі можна даведацца толькі ў іх саміх.
Гэта ўжо не першая адмова Таццяны Канаш у дачы інфармацыі назіральнікам. У апошні дзень перад рэгістрацыяй членаў камісіі, 12 ліпеня, яна сказала, што ў выканкаме няма ніякіх звестак – хто можа ў гэтую камісію ўвайсці.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








