Лукашэнка падпісаў загад аб 11‑гадовай сярэдняй адукацыі
18.07.2008.
Тэгі: заканадаўства, адукацыя.
Крыніца: «Наша Ніва».
17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі».
Як паведаміла прэс‑служба кіраўніка дзяржавы, дэкрэт устанаўлівае 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і шасцідзённы школьны тыдзень, у якім пяць дзён з’яўляюцца вучэбнымі, а шосты прызначаецца для арганізацыі фізкультурна‑аздараўленчай і спартыўна‑масавай работы, працоўнага навучання і выхаваўчых мерапрыемстваў. Пераход на 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццёўлены з 1 верасня 2008 года.
Дэкрэт прадугледжвае, што вывучэнне вучэбных прадметаў ва ўсіх агульнаадукацыйных установах будзе ажыццяўляцца на базавым узроўні па адзіных праграмах. Для вучняў, якія праявяць асаблівую цікавасць да асобных дысцыплін, прадугледжана магчымасць іх вывучэння на павышаным узроўні ў рамках факультатыўных заняткаў па выбары саміх школьнікаў і іх бацькоў.
Прадугледжваецца захаванне ліцэяў і гімназій, парадак арганізацыі і дзейнасці якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі з улікам патрабаванняў заканадаўства.
Дэкрэт таксама прадугледжвае меры сацыяльнай падтрымкі настаўнікаў. Так, з 1 студзеня 2009 года павышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў адукацыі), устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна‑тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту. Маладым спецыялістам з ліку педагагічных работнікаў гэтых устаноў установяць штомесячныя даплаты. Кіраўнікам такіх устаноў і іх намеснікам па асноўнай дзейнасці будуць выплачвацца надбаўкі за кваліфікацыйныя катэгорыі.
«Прыняцце дэкрэта дазволіць стварыць роўныя ўмовы для атрымання ўсімі школьнікамі якаснай 11‑гадовай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае патрэбам беларускай эканомікі і пажаданням большасці грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы прэзідэнта.
БелаПАН
Навіны па тэме
14.10.2008 Гучныя справы: цэнзура ці рэгуляваньне інфармацыі?
10.10.2008 Міхаіл Пастухоў: “Гэта рэпрэсіўны закон”
08.10.2008 На кожнае прадпрыемства будзе прыстаўлены супрацоўнік КДБ
03.10.2008 Дэпутаты стануць пракурорамі?
18.09.2008 Студэнтам за датэрміновае галасаваньне абяцаюць дадатковы выходны
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











