Віктар Івашкевіч: "50 амапаўцаў і 50 дэмакратычных актывістаў ішлі па вуліцах пад сьцягам Эўразьвязу"
14.07.2008.
Тэгі: акцыі, салідарнасьць, міліцыя.
Крыніца: Прэс-служба АГП.
Удзельнікаў акцыі ў падтрымку арыштаваных пасьля выбуху 3 ліпеня дэмакратычных актывістаў давялі ў ачапленьні да вуліцы Багдановіча. Затым міліцыянты прапанавалі ўсім разысьціся ў розныя бакі.
Падзею камэнтуе намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, які браў удзел у акцыі: "Акцыя нагадала мне час пачатку перабудовы, калі з аданого боку і біць людзей не сэзон, бо трэба добра выглядаць для Эўропы, але і дэмакратыю дазваляць асабліва нельга. Таму і атрымалася такая сюррэалістычная карцінка, калі 50 амапаўцаў і 50 дэмакратычных актывістаў на працягу гадзіны ідуць па вуліцах пад сьцягам Эўразьвязу. Чаму так доўга ішлі? Бо ў сыстэме, дзе рашэньне прымае адзін чалавек, рашэньні праходзяць вельмі доўгі ланцуг, пакуль спусьцяцца ад вышэйшага чыноўніка да шэраговых выканаўцаў".
Навіны па тэме
08.10.2008 Міліцыянтам вярнулі бясплатны праезд і падвысяць зарплату
02.10.2008 Прадпрымальнікі будуць бараніць сябе
01.10.2008 Стартавала кампанія «Будзьма!». БАЖ далучаецца да ініцыятывы
01.10.2008 Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет
28.09.2008 МУС расцэньвае акцыю апазіцыі як грубае парушэнне парадку
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











