2 красавіка ў Магілёве быў затрыманы актывіст руху "Зубр" Максім Дварэцкі
04.04.2005.
Малады чалавек раздаваў магілёўцам улёткі з заклікам вызваліць Міхаіла Марыніча ля ўваходу на цэнтральны рэчавы рынак на гарадзкім стадыёне "Спартак". "Зубр" быў дастаўлены ў аддзяленьне міліцыі Ленінскага РАЎС, што месьціцца на вуліцы К.Лібкнехта, дзе ў адносінах да яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні па артыкуле 172 частка 3 КаАП РБ (Распаўсюд друкаваных выданняў без выходжных дадзеных).Пасля гэтага малады чалавек быў вызвалены. У бліжэйшыя дні пратакол будзе разгледжаны адміністрацыйнай камісіяй, паведаміла пресс-служба руху.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








