Ператрус у штаб-кватэры Маладога Фронту
22.07.2008.
Тэгі: Малады Фронт, ператрус.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Cупрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і міліцыі увечары 21 ліпеня ўварваліся ў менскую штаб-кватэру незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт, як толькі скончылася паседжаньне ўправы гэтай арганізацыі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка.
Некаторым актывістам удалося сысьці, а некалькі чалавек засталіся ў офісе. Супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны вынесьлі з офісу больш за паўтара дзясятка пакункаў зь літаратурай, улёткамі, носьбітамі інфармацыі, праверылі ўсе кампутары і забралі некаторыя сыстэмныя блёкі.
Па сканчэньні ператрусу супрацоўнікі КГБ запатрабавалі каб Наста Палажанка і двое яе паплечнікаў паехалі зь імі.
Навіны па тэме
12.08.2008 У пракуратуру накіраваная справа на маладафронтаўца
08.08.2008 КДБ правёў ператрус у пастара
08.08.2008 На Акрэсьціна - трое маладзёнаў
07.08.2008 Дашкевіч: Мы будзем узьдзейнічаць на ўладу юрыдычнымі мэханізмамі
05.08.2008 Малады Фронт падае у суд на Менгарвыканкам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









