Спыненая крымінальная справа ў адносінах Мікіты Сасіма -- аднаго з каардынатараў руху “Зубр”.
05.04.2005.
Пра гэта М. Сасіму паведамілі 5 красавіка ў РУУС Ленінскага раёну г. Мінска. Па словах М. Сасіма крымінальная справа спыненая ў сувязі з нязначнасьцю нанесенай шкоды.Нагадаем, што Мікіта Сасім быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 8 студзеня і абвінавачаны ў тым, што напісаў “Свабоду Марынічу” на будынках па прасьпекце Францыска Сакрыны і вуліцы Валадаскага ў Мінску. Пасьля затрыманьня ён знаходзіўся трое сутак у ізалятары часовага ўтрыманьня, пасьля чаго яму было прад’яўлена абвінавачаньне па ч.1 арт. 218 Крымінальнага Кодэксу (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці).
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








