Зарэгістравана ініцыятыўная група Леаніда Аўтухова
22.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Гарадок.
Крыніца: Прэс-служба А.Мілінкевіча.
Акруговая камісія разглядзела першаю заяву, якую падаў старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ, актывіст Руху Леанід Аўтухоў, і цалкам задаволіла яе.
21 ліпеня адбылося паседжанне акруговай камісіі па Віцебскай сельскай акрузе па выбарах у Палату прадстаўнікоў. Камісія разглядзела першаю заяву, якую падаў старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў. Заява пададзена у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэксу і не выклікала пытанняў у выбарчай камісіі.
Камісія аднагалосна зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэння кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Леаніда Аўтухова. Леанід Аўтухоў – старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ, актывіст Руху “За Свабоду!” звольнены з працы па палітычных матывах у красавіку 2008 году. Леанід актыўна змагаецца за рэалізацыю правоў грамадзян, адстойвае права карыстацца дзяржаўнай беларускай мовай, усталяваў Крыж “Змагарам за Свабоду”, арганізоўваў сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, выдае газету “Да перамогі!”.
Склад ініцыятыўнай групы складае 28 чалавек. Сярод іх вядомыя у краіне асобы Уладзімір Арлоў, Аляксандр Мілінкевіч, Хрыстафор Жэляпаў, Кастусь Смолікаў, таксама прадстаўнікі Віцебска, Гарадка, Шуміліна. З 22 ліпеня ініцыятыўная група мае права всці збор подпісаў па вылучэнню Леаніда Аўтухова кандыдатам у дэпутаты.
Пакуль іншыя прэтэндэнты на дэпутацтва свае заявы дзеля вылучэння кандыдатам праз збор подпісаў у выбаршчыкаў не падалі у камісію.
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








