Светлагорскі райвыканкам зьбірае звесткі пра Сяргея Дайнеку
22.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Светлагорск.
Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Сяргей Меркулаў выклікаў да сябе кіраўніка, які з’яўляецца начальнікам па месцы працы Сяргея Дайнекі – актывіста Партыі камуністаў Беларускай у Светлагорску (Гомельская вобласць). Прычына выкліку – магчымае вылучэньне С. Дайнекі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Намесьнік старшыні выканаўчага камітэта Светлагорскага раёна Сяргей Меркулаў курыруе пытаньні дзяржаўнай ідэалогіі. Начальнік С. Дайнекі быў выкліканы да С. Меркулава пасьля таго, як быў апублікаваны спіс Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі з прозьвішчамі патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Аб гэтым факце паведаміў прадстаўнік Партыі камуністаў Беларускай.
С. Дайнека працуе інжынерам дыягностыкі прадпрыемства “Аўтасэрвіс” г. Светлагорска. Спагнаньняў альбо заўваг па месцы працы не меў. Намесьнік старшыні райвыканкама высьвятляў падрабязнасьці працы С. Дайнекі, а таксама запытаўся, да якога часу з інжынерам заключаны працоўны кантракт.
30-гадовы С. Дайнека у спісе Аб’яднаных дэмакратычных сіл быў названы як магчымы кандыдат у дэпутаты па Светлагорскай выбарчай акрузе. Ён вядомы ў Светлагорскім раёне сваім удзелам у абароне сацыяльных гарантыяў для моладзі, пенсіянераў і іньшых сацыяльна-малаабароненых катэгорый насельніцтва. У сувязі з гэтай дзейнасьцю ў 2007 г. міліцыя рабіла ператрус у яго кватэры.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








