Галоўныя навіны
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году


Amnesty International: Беларусь адзіная краіна Еўропы, якая ўжывае сьмяротнае пакараньне

06.04.2005.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Amnesty International” у сваёй справаздачы за 2004 год паведаміла, што ўсё болей краінаў адмаўляюцца ад сьмяротнага пакараньня. Але пры гэтым за мінулы год было пакарана сьмерцю найбольш людзей, чым у любы іншы з апошніх 25 гадоў.

Свой ўнёсак ў гэта зрабіла і Беларусь, гаворыць для Радыё Свабода прадстаўніца “Amnesty International” Эда Дабравольна: “Адзіная краіна ў Эўропе, якая дагэтуль ужывае сьмяротнае пакараньне – гэта Беларусь, і мы паведамілі пра пяць выпадкаў сьмяротнага пакараньня летась”.

Спадарыня Дабравольна кажа, што ў СНД акрамя Беларусі сьмяротнае пакараньне ўжывае толькі Ўзбэкістан, і абедзьве краіны не паведамляюць афіцыйна пра некаторыя выпадкі такога пакараньня.

(Дабравольна: ) “У 2004 годзе мы паведамлялі пра сьмяротныя пакараньні ва Ўзбэкістане. Мы задакумэнтавалі прынамсі 4 пакараньні, і прынамсі 50 чалавек былі асуджаныя да сьмерці. Я б хацела падкрэсьліць, што судовая сыстэма ва Ўзбэкістане – а таксама ў Беларусі – стварае магчымасьці для судовых памылак. Таму мы маем інфармацыю пра тое, што людзей асуджаюць да сьмерці на несправядлівых судах, а таксама на аснове прызнаньняў, выцягнутых праз катаваньні”.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования