У Жлобінскай камісіі – два дэмакратычныя назіральнікі
24.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Жлобін.
Два назіральнікі, якія прадстаўляюць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі, накіраваныя ў Жлобінскую акруговую камісію па выбарах. У суседнім Светлагорскім раёне ў акруговай камісіі назіральнікаў ад дэмакратычных партый пакуль няма.
Марат Афанасьеў і Анатоль Сцепаненка пачалі назіраньне за працай Жлобінскай акруговай камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Першы з іх накіраваны назіральнікам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, другі – ад Партыі камуністаў беларускай. Абодва – мясцовыя людзі, жывуць у Жлобіне. Аб гэтым распавёў Валерый Рыбчанка, першы сакратар Жлобінскай арганізацыі Партыі камуністаў (ПКБ).
У суседнім, Светлагорскім, раёне, як паведаміла актывіст Партыі камуністаў Святлана Міхальчанка, ў акруговую выбарчую камісію пакуль не накіраваны ніводны назіральнік ад дэмакратычных сілаў. Па яе словах, мясцовыя члены ПКБ будуць занятыя ў ініцыятыўнай групе па вылучэньню кандыдата ў дэпутаты, а іншыя партыі пакуль не праявілі імкненьня назіраць за працай акруговай камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбарыНавіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








