Вілейка: Затрыманы кіраўнік Менскай абласной структуры БНФ Зьміцер Вінаградаў
25.07.2008.
Тэгі: выбары-2008, Вілейка.
У 16.30 на трасе Вілейка-Мядзель каля павароту на в. Брусы быў затрыманы кіраўнік Менскай абласной структуры БНФ Зьміцер Вінаградаў, які накіроўваўся ў вілейскую акруговую выбарчую камісію, каб падаць новы сьпіс ініцыятыўнай групы. На паседжаньні камісіі 24.07 ініцыятыўную групу Зьміцера Вінаградава не зарэгістравалі, бо адзін з сяброў групы, пад ціскам мясцовай вертыкалі, напісаў заяву аб парушэньні заканадаўства.
Міліцыянты сказалі Вінаградаву, што ім загадалі завесьці яго ў пастарунак. Афіцыйная нагода для затрыманьня - машына Вінградава знаходзіцца ва ўгоне, зараз адбываецца праверка аўтамабіля.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Навіны па тэме
04.12.2008 Судовая практыка Беларусі: без мяне мяне асудзілі
03.12.2008 Аляксандар Сілкоў чакае рашэння па сваёй справе (адноўлена)
03.12.2008 Суд не дазволіў апытваць сьведкаў апазіцыянера
03.12.2008 У Слоніме правяраюць законнасць дзеянняў адной з участковых выбарчых камісій
01.12.2008 Выніковы даклад АБСЭ: выбары не адпавядалі стандартам
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








